З ліпеня 2011 года ў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» укаранёна і сертыфікавана сістэма менеджменту якасці (далей – СМЯ) на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001.
Сістэма менеджменту якасці Цэнтра ўяўляе сабой комплексную структуру кіравання арганізацыяй, накіраваную на забеспячэнне высокага ўзроўню і развіццё прадастаўляемых спажыўцам паслуг у галіне інфармацыйна-тэхналагічнага забеспячэння разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак і абслугоўвання абсталявання для ажыццяўлення аперацый па картках.
Асноўныя напрамкі развіцця, місія і каштоўнасці ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" адлюстроўваюцца Палітыкай у галіне якасці і падтрымліваюцца вышэйшым кіраўніцтвам.
ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" штогод пацвярджае дзеянне СМЯ згодна з СТБ ISO 9001 (ISO 9001). Пацвярджэнне адпаведнасці ажыццяўляецца незалежным органам па сертыфікацыі і дэманструе захаванне ўсіх прынцыпаў менеджменту якасці. Арыентаванасць на спажыўца, бесперапыннае ўдасканаленне бізнес-працэсаў, прафесійныя навыкі і вопыт супрацоўнікаў - усё гэта выступае гарантам якасці аказваемых паслуг. А вынік паспяховай работы Цэнтра - сертыфікат адпаведнасці, зарэгістраваны ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
Пастаяннае функцыянаванне сістэмы менеджменту якасці ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» на працягу больш за 12 гадоў дае спажыўцам і іншым зацікаўленым бакам упэўненасць у тым, што Цэнтрам прадастаўляюцца паслугі высокай якасці і адпаведныя іх чаканням.