ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» — спецыялізаваны цэнтр па інфармацыйна-тэхналагічным забеспячэнні безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак сістэмы БЕЛКАРТ і міжнародных сістэм VISA International і MasterCard WorldWide, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Нашы перавагі
Мы даем магчымасць:
  • працаваць на ўнікальным прадпрыемстве працэсінгавых паслуг;
  • атрымаць каштоўны вопыт у галіне IT-тэхналогій;
  • развівацца і расці;
  • сумяшчаць працу з навучаннем.

Нашы супрацоўнікі не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і спагадлівыя і надзейныя калегі. Мы заўсёды зацікаўлены ў тых, хто імкнецца да ўдасканалення і інавацый.


Нашы кліенты: банкі Рэспублікі Беларусь, шырокая сетка арганізацый гандлю і сэрвісу.

Нашы партнёры - вядучыя кампаніі-вытворцы і пастаўшчыкі сусветнага маштабу: Hewlett Packard, EMC, Cisco, Tieto SIA, Verifone, Ingenico і інш., аплатныя сістэмы - унутраная плацежная сістэма БЕЛКАРТ, а таксама міжнародныя аплатныя сістэмы: VISA International, MasterCard Worldwide, American Express Limited.