На працягу некалькіх месяцаў супрацоўнікам Банкаўскага працэсінгавага цэнтра прадставілася магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі мастакоў.
Гэты незвычайны праект - стварэнне калектыўнай карціны для пакоя нарад і адпачынку, - унікальны аб'ект аўтарства і сумеснай творчасці супрацоўнікаў кампаніі. Пано складаецца са 165 маленькіх, але самастойных карцін. Пейзаж, партрэт, нацюрморт, анімалістыка, сімвалізм і абстракцыя - тут няма месца адзінству жанраў, тэхнік і стыляў, і такія розныя карціны склаліся ў адну са сваім непаўторным узорам.
Вопыт каманднай сумеснай творчасці выклікаў шмат станоўчых эмоцый, а работа над упрыгожаннем рабочай прасторы дапамагла стварыць адпаведную атмасферу ва ўжо добра запатрабаваным калегамі пакоі нарад.