09.09.2024
Мінскі паўмарафон па праве лічыцца адной з самых яркіх спартыўных падзей восені. Удзельнікі з усіх куткоў краіны, некалькі відаў дыстанцый, крэатыўная спартыўная форма бегуноў і мора пазітыву - усё гэта Мінскі паўмарафон!  Сёлета папулярнае спаборніцтва прайшло восьмы раз. Амаль 7 тысяч чалавек прынялі ўдзел у забегах на розныя дыстанцыі. І ў іх ліку каманда Банкаўскага працэсінгавага цэнтра!

polumarafon.png  polumarafon2.png


Нашу кампанію прадстаўлялі 11 калег з розных падраздзяленняў. Яны  пераадолелі дыстанцыі 5, 10,5 і 21,097 км. Хтосьці з каманды ўжо не першы раз удзельнічае ў розных лёгкаатлетычных спаборніцтвах, а для кагосьці Мінскі паўмарафон-2024 стаў першай, але дакладна не апошняй спартыўнай падзеяй!

Наша кампанія ганарыцца сваімі супрацоўнікамі і падтрымлівае іх дасягненні!

Назад да спісу навін