IMG_20231109_125111_543 3.png

У 2022 годзе нам споўнілася 20 гадоў

За гэтыя гады ў нас з'явілася нямала карпаратыўных традыцый. Некаторыя існуюць з самага пачатку нашай гісторыі, іншыя ўзніклі ў пазнейшы час, але замацаваліся і сталі традыцыйнымі. У гэтым раздзеле мы жадаем падзяліцца з найболей значнымі для нас традыцыямі.


Конкурсы

Конкурсы

Кожны год мы праводзім прафесійныя і творчыя конкурсы. Самым прэстыжным з'яўляецца конкурс "Лепшы работнік года". Лепшыя супрацоўнікі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, на думку кампетэнтнага журы, на навагоднім мерапрыемстве ўзнагароджваюцца дыпломамі і фірмовымі статуэткамі, а таксама грашовым бонусам.

Адаптацыйная праграма для пачаткоўцаў

Адаптацыйная праграма для пачаткоўцаў

У першы месяц сваёй працы кожны новы супрацоўнік атрымлівае запрашэнне на ўдзел у welcome-трэнінгу "Сардэчна запрашаем, у Банкаўскі працэсінгавы цэнтр!". Тут навічкі знаёмяцца з асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства, падрабязна вывучаюць структуру кампаніі, місію і каштоўнасці, а таксама спасцігаюць асновы карпаратыўнай культуры Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, нормы і правілы паводзін. Традыцыйным з'яўляецца запрашэнне на мерапрыемства госця (кіраўніка аднаго са структурных падраздзяленняў прадпрыемства), які дзеліцца з навічкамі сваёй гісторыяй поспеху на прадпрыемстве.

Турыстычны злёт да Дня нараджэння цэнтра

Турыстычны злёт да Дня нараджэння цэнтра

Штогод 20 жніўня мы святкуем наш Дзень нараджэння. Лепшай традыцыяй гэтага мерапрыемства сталі гульні і конкурсы і, вядома ж, «вяровачныя» выпрабаванні на свежым паветры.

Чэмпіянаты

Чэмпіянаты

Неад'емнай часткай карпаратыўнага жыцця цэнтра сталі чэмпіянаты па боўлінгу, якія дапамагаюць супрацоўнікам адцягнуцца ад прафесійных рэкордаў і пераключыцца на спартовыя дасягненні!

Ушанаванне юбіляраў стажу

Ушанаванне юбіляраў стажу

Супрацоўнікі - наша галоўная каштоўнасць. Таму ўнутраная палітыка кампаніі накіравана на тое, каб кожны адчуў, што ён важны і каштоўны для прадпрыемства. У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры існуе традыцыя ўшаноўвання юбіляраў стажу працы на прадпрыемстве (5, 10 і 15 гадоў). У канцы кожнага квартала кіраўніцтва кампаніі асабіста дзякуе супрацоўнікам за ўнесены ўклад у развіццё прадпрыемства і ўручае падзякі і каштоўныя падарункі.

Экскурсіі

Экскурсіі

Мы любім падарожнічаць, спазнаваць і адпачываць дружнай кампаніяй. Традыцыйна прафсаюзным камітэтам прадпрыемствы арганізуюцца цікавыя экскурсійныя туры ў розныя куткі нашай краіны, а таксама Расію і бліжэйшыя краіны Еўрасаюза.

Удзел у спартыўных мерапрыемствах

Удзел у спартыўных мерапрыемствах

Мы за актыўны і здаровы лад жыцця. Ужо некалькі гадоў запар каманда Банкаўскага працэсінгавага цэнтра прымае ўдзел у ваенна-спартыўнай гульні "Супрацьстаянне". Сумеснае пераадоленне складаных перашкод уздымае камандны дух і з'ядноўвае калектыў.

heart.png

Мы ўпэўненыя, што нашы традыцыі ствараюць спрыяльныя ўмовы для прафесійнага росту супрацоўнікаў і фармуюць адзіную карпаратыўную культуру.