05.03.2025
Першы ў гэтым годзе нумар карпаратыўнага часопіса мы вырашылі пачаць з новай рубрыкі пад назвай - "Эксклюзіўнае інтэрв'ю". Гэта не проста тэматычны раздзел, а пляцоўка для дыялогу з вядучымі экспертамі банкаўскай сферы, дзе можна абмеркаваць актуальныя трэнды, найноўшыя тэхналогіі, уплыў цыфравізацыі на фінансы і перспектывы развіцця плацежных сістэм. Адкрывае рубрыку інтэрв'ю Святланы Кажэкінай, намесніка Старшыні Праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк". Таксама вы даведаецеся аб тым, як уладкованая праца кантакт-цэнтра, разбярэмся, навошта маркетынгу аналітыка і як карпаратыўная сацыяльная адказнасці (КСА) уплывае на развіццё бізнесу.
У гэтым нумары:
- Фінансавыя тэхналогіі і кліенцкі досвед: ключавыя вектары развіцця Беларусбанка. Эксклюзіўнае інтэрв'ю намесніка старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Святланы Кажэкінай;
- Кантакт-цэнтр: навошта ён патрэбен бізнэсу і як працуе на практыцы? Экспертнай думкай дзеліцца начальнік кантакт-цэнтра Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Зоя Тычына;
- Некрэатыўны маркетынг: як аналітыка дапамагае выбудаваць эфектыўную камунікацыю. Нетрывіяльны погляд у матэрыяле вядучага маркетолага Банкаўскага працэсінгавага цэнтра Вольгі Амарынай;
- “Натхняйцеся культурнай спадчынай Беларусі з Белкарт!” Расказваем аб праекце карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці «Музеі Беларусі разам з Белкарт».
Пачытаць новы выпуск можна ў раздзеле «Карпаратыўнае выданне».