Кругласутачная падтрымка трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак.
Поўны комплекс паслуг у галіне інфармацыйна-тэхналагічнага забеспячэння безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.
Галаўны працэсінгавы і клірынгавы цэнтр плацежнай сістэмы Белкарт.
Шырокі спектр паслуг па персаналізацыі банкаўскіх плацежных картак сістэмы Белкарт і міжнародных плацежных сістэм Visa International і MasterCard Worldwide.
Поўны комплекс паслуг для банкаў, арганізацый гандлю (сэрвісу) па прадастаўленні, устаноўцы і падключэнні плацежных тэрміналаў, а таксама тэхнічнае абслугоўванне абсталявання, у тым ліку ў месцах яго ўстаноўкі, інструктаж і суправаджэнне ў рабоце персаналу арганізацый гандлю (сэрвісу).

Для банкаў

подготовка пакета документов, организация и проведение сертификации эмиссионных и эквайринговых программ банка в международных платежных системах; процессинговые услуги; поддержка торгово–сервисной сети; поддержка различных схем работы карточек банка (дебетовой, лимитной, кредитной и пр.); арганізацыя і падтрымка інфармацыйнага абмену паміж банкам, працэсінгавым цэнтрам і плацежнымі сістэмамі; рэгістрацыя і вядзенне базы пунктаў абслугоўвання трымальнікаў картак; прадастаўленне інфармацыі па аперацыях для правядзення разлікаў з гандлёвымі кропкамі і плацежнымі сістэмамі; падлучэнне і абслугоўванне POS-тэрміналаў і банкаматаў; кругласутачная сэрвісная служба (галасавая аўтарызацыя, блакіроўка карт у выпадку страты або крадзяжу, разблакіроўка карты пасля перавышэнне колькасці няправільных спроб набору ПІН–кода, прадастаўленне інфармацыі па астатку на картцы, дапамога касірам пры здзяйсненні аперацыі); садзейнічанне банкам па ўступленні ў плацежныя сістэмы; апрацоўка файлаў міжнародных транзакцый кліентаў банка; генерацыя ПІН; маніторынг аперацый (актыўнасці карт і актыўнасці прадпрыемстваў); маніторынг працы канцавога абсталявання; маніторынг стану і астаткаў сродкаў у банкаматах; садзейнічанне ў арганізацыі і ўсебаковая падтрымка праграм банка па абслугоўванні гандлёва–сэрвісных прадпрыемстваў; садзейнічанне ў арганізацыі і ўсебаковая падтрымка праграм банка па выдачы наяўных грашовых сродкаў у пунктах выдачы наяўных сродкаў і банкаматах; правядзенне сертыфікацыйных работ на адпаведнасць патрабаванням плацежных сістэм абсталявання і праграмнага забеспячэння; кансультацыі па набыцці абсталявання; правядзенне навучання персаналу банка правілам работы з карткамі і электронным абсталяваннем.

Для арганізацый гандлю і сэрвісу

прадастаўленне на розных умовах тэрмінальнага абсталявання, устаноўка і падключэнне абсталявання па прыёме плацяжоў з выкарыстаннем плацежных картак; навучанне і суправаджэнне персанала ў рабоце з банкаўскім абсталяваннем; тэхнічнае абслугоўванне абсталявання; рэалізацыя розных схем працы абсталявання з улікам магчымасцяў і патрабаванняў прадпрыемства; арганізацыя і падтрымка інфармацыйнага абмену паміж гандлёва–сэрвіснымі прадпрыемствамі, працэсінгавым цэнтрам, банкам і плацежнымі сістэмамі.