У мэтах зніжэння рызыкі ўзнікнення страт ад ашуканскіх аперацый па банкаўскіх плацежных картках ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» аказвае банкам паслугі па выяўленні падазроных аперацый, здзейсненых з выкарыстаннем картак банка і ў эквайрынгавай сетцы банка, апрацоўцы і аналізу паведамленняў плацежных сістэм аб кампраметацыі картак, а таксама паслугі па суправаджэнні ўсіх этапаў апратэставання аперацый.

Цэнтралізаваная база даных, назапашаны вопыт і сучасныя праграмна-тэхнічныя інструменты ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" дазваляюць з мінімальнымі затратамі для банка ажыццяўляць эфектыўную барацьбу з махлярствам пры ажыццяўленні аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак сістэмы БЕЛКАРТ і міжнародных плацежных сістэм Visa, Masterсard і American Express.

Развіццё картачных тэхналогій, павелічэнне плацежных каналаў, змена звычак трымальнікаў картак, - усё гэта цягне за сабой пашырэнне сферы дзейнасці ашуканцаў. ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" з'яўляецца надзейным саюзнікам пры ажыццяўленні барацьбы з махлярствам у сферы картачных тэхналогій, што ў канчатковым выніку дазваляе банку павысіць лаяльнасць сваіх кліентаў і станоўча адбіваецца на прыбытку.

Маніторынг аперацый

  • маніторынг аперацый, здзейсненых па картках банка і ў эквайрынгавай сетцы банка, з мэтай выяўлення ашуканскіх аперацый і аперацый, праведзеных з парушэннем патрабаванняў плацежных сістэм;
  • аператыўнае рэагаванне на падазроныя выпадкі, выяўленыя падчас маніторынгу, і апавяшчэнне банка;
  • аператыўная змена правіл маніторынгу па выніках вывучэння ашуканскіх схемаў.

Кантроль рызык

  • апрацоўка тэрміновых паведамленняў плацежных сістэм аб кампраметацыі картак банка;
  • апрацоўка паведамленняў плацежных сістэм аб ашуканскіх аперацыях у эквайрынгавай сетцы банка;
  • фарміраванне паведамленняў аб ашуканскіх аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем картак банка;
  • праверка і рэгістрацыя арганізацый гандлю і сэрвісу ў базе даных MATCH
  • праца з затрыманымі карткамі.

Рэкламацыі

  • правядзенне комплексу мерапрыемстваў па ўрэгуляванні спрэчных сітуацый, якія ўзніклі ў выніку ажыццяўлення аперацый з выкарыстаннем картак банка або ў эквайрынгавай сетцы банка..