ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" падключае да тэрмінальнай сеткі прадпрыемства Абсталяванне, набытае арганізацыямі гандлю/сэрвісу ў іншых арганізацый гандлю/сэрвісу, толькі пасля яго папярэдняй падрыхтоўкі, якую можна выканаць у адпаведнай сэрвіснай арганізацыі. ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" аказвае такую паслугу для наступнага Абсталявання:

Спіс тэрмінальнага абсталявання, прыдатнага для падлучэння да тэрмінальнай сеткі Цэнтра

Увага!
Правядзенне папярэдняй падрыхтоўкі абсталявання, набытага ў іншых арганізацый гандлю/сэрвісу, магчыма толькі пры ўмове таго, што яно першапачаткова пастаўлялася для эксплуатацыі ў тэрмінальнай сетцы ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр".
З прычыны магчымых адрозненняў у тэхнічным напаўненні і сістэмным праграмным забеспячэнні абсталявання, набытага ў іншых арганізацый гандлю/сэрвісу, Цэнтр не гарантуе станоўчы вынік па папярэдняй падрыхтоўцы гэтага абсталявання для далейшага падключэння да тэрмінальнай сеткі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр".

Папярэдняя падрыхтоўка выконваецца ў тэхнічным цэнтры прадпрыемства, размешчаным па адрасе:

        г. Мінск, вул. Ангарская 40, тэл.: 8 (017) 279-01-17.
        Час працы:
        пн-чц.  8.30-17.30 
        пт.    8.30-16.15
        субота, нядзеля - выхадны.

Кошт паслугі па падрыхтоўцы абсталявання (адзін камплект)
у адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам Цэнтра:


п/п

Назва
паслугі

Адпускны тарыф без ПДК* (бел.руб)

1

Дыягностыка

39,00

2

Абнаўленне праграмнага забеспячэння

42,00

*Адпускным тарыфам з ПДК па паслугах (работах) з'яўляецца тарыф, разлічаны з адпускнога тарыфу без ПДК і ПДК па стаўцы 20%.

Агульны кошт паслугі па падрыхтоўцы абсталявання (адзін камплект) для падлучэння  да тэрмінальнай сеткі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" складае:  81,00 бел. руб. без ПДК.