Цэнтр штомесяц прадастаўляе арганізацыям гандлю і сэрвісу (далей АТС) выпіскі абаротаў па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, якія змяшчаюць інфармацыю аб колькасці і суме транзакцый, суме камісіі Банка з разбіўкай па днях і ўстройствах (тэрміналах).

Для атрымання выпісак неабходна аформіць і накіраваць па факсе: (017) 279 00 55 ліст:
Узор ліста аб прадастаўленні выпіскі

Аналагічны ліст афармляецца ў выпадку змянення адраса электроннай пошты АТС.

Умовы прадастаўлення выпісак:

  1. наяўнасць заключанага трохбаковага дагавора з Цэнтрам і Банкам (дагавор па абслугоўванні трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак);
  2. выпіскі накіроўваюцца на працягу пяці рабочых дзён у пачатку месяца, наступнага за справаздачным, з адраса электроннай пошты Reportpts@npc.by;
  3. аб неабходнасці дадання ў рассылку новых гандлёвых аб'ектаў, у якіх было ўстаноўлена абсталяванне Цэнтра, АТС інфармуе Цэнтр па тэлефонах (017) 279 01 47.

Пры звароце па гэтых нумарах просім у абавязковым парадку называць нумар трохбаковага дагавора.

Увага! Па пытаннях залічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак АТС па дадзеных нумарах Цэнтр не аказвае кансультацыі. Просім звяртацца ў банк-эквайер, з якім заключана трохбаковая дамова.