Шырокі спектр паслуг
ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" аказвае для банкаў шырокі спектр паслуг па персаналізацыі банкаўскіх плацежных картак сістэмы Белкарт і міжнародных плацежных сістэм Visa і Masterсard.
Адпаведнасць стандартам бяспекі
ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" адпавядае ўсім патрабаванням сучасных стандартаў бяспекі і плацежных сістэм, што прад'яўляюцца да арганізацый, якія ажыццяўляюць персаналізацыю банкаўскіх плацежных картак. Выкарыстоўванае надзейнае шматфункцыянальнае персаналізацыйнае абсталяванне і сучаснае праграмнае забеспячэнне дазваляе вырашыць задачу цэнтралізаванага выпуску розных картачных прадуктаў у вялікіх аб'ёмах і забяспечвае высокую якасць выканання. А прымяненне індывідуальнага падыходу да кожнага банка дае магчымасць своечасова ажыццяўляць персаналізацыю неабходнай колькасці банкаўскіх плацежных картак, заяўленых банкам да выпуску.
Развіццё картачнага бізнесу
Магчымасць прапанаваць сваім кліентам розныя картачныя прадукты і аператыўна прадаставіць іх кліентам у карыстанне - адзін з найбольш важных аспектаў, якія ўплываюць на паспяховае развіццё картачнага бізнесу банка. Паслугі па персаналізацыі, якія аказвае ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», дазваляе хутка і якасна вырашыць гэтую задачу.
Нашы спецыялізацыі
Персаналізацыя розных тыпаў картак
- Карткі з магнітнай паласой;
- Мікрапрацэсінгавыя карткі стандарту EMV;
- Бескантактныя карткі (Visa payWave, Masterсard PayPass).
Нанясенне інфармацыі на картку рознымі спосабамі
- нанясенне выпуклых сімвалаў на картку і афарбоўка рэльефу выціснутых сімвалаў
- нанясенне рэквізітаў на картку з дапамогай спецыяльнай фарбуючай стужкі і апрацоўка карткі ультрафіялетавым выпраменьваннем
Забеспячэнне бяспекі
- генерацыя ПІН і друк ПІН-канвертаў
- абарона персанальных дадзеных трымальнікаў картак у адпаведнасці з патрабаваннямі плацежных сістэм і міжнародных стандартаў бяспекі
Паслугі па тэрміновым вырабе картак і дастаўцы
- тэрміновая персаналізацыя картак (на працягу 2-х гадзін)
- дастаўка картак у банк
Дадатковыя
- генерацыя ПІН і друк ПІН-канвертаў
- абарона персанальных дадзеных трымальнікаў картак у адпаведнасці з патрабаваннямі плацежных сістэм і міжнародных стандартаў бяспекі